Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навагодняя гісторыя

Дата: 10 декабря 2018 в 16:45
587 просмотров

У Навагрудскім ЦТДіМ пачала сваю працу выстава навагодніх цацак савецкага часу.

Чароўныя, казачныя навагоднія святы ў кожнага чалавека асацыіруюцца з чымсьці сваім, асабістым. Але, напэўна, у многіх прадчуванне свята ўзнікае адначасова са з'яўленнем на прылаўках крам цудоўных, бліскучых і далікатных навагодніх цацак. Гэта нешта з дзяцінства, з глыбінь памяці - пачуццё ціхай радасці, якое ўзнікае пры адным поглядзе на вясёлкавы водбліск, які адбіўся ад шклянога круглага ёлачнага шарыка…

Многія імкнуцца прыдбаць кожны год новыя цацкі, выбар якіх сёння вельмі вялікі. Але сярод іх ёсць і тыя, хто з хваляваннем дастае з шафы старую скрыначку, дзе захоўваюцца елачныя цацкі. Касманаўт, кукуруза, Чырвоная Шапачка… Па іх можна вывучаць гісторыю. Міжволі вяртаешся ў далёкія гады дзяцінства. Беручы у рукі кожную цацку, успамінаеш нейкія асаблівыя моманты, жыццёвыя эпізоды. У музеі Навагрудскага раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі арганізавана выстава навагодніх цацак і паштовак “Навагодняя гісторыя”. Сярод экспанатаў ёсць і навагоднія маскі. Усё пачыналася ўсяго з некалькіх цацак, якія захоўваліся ў музеі. На прапанову дапамагчы ў арганізацыі выставы адгукнуліся навучэнцы і педагогі. Зараз на елачках зіхацяць каля сотні найпрыгажэйшых цацак. Музей чакае наведвальнікаў, каб падзяліцца сваёй цікавай “Навагодняй гісторыяй”.

Таццяна Анікевіч,

загадчык адзела Навагрудскага раённага ЦТДзіМ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.