Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чытачы польскай паэзіі-2018

Дата: 17 ноября 2018 в 15:52
379 просмотров

17 лістапада ў Навагрудскім раённым ЦТДіМ прайшоў раённы этап абласнога конкурсу чытачоў польскай паэзіі.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы аб’яднання па інтарэсам “З польскім на ТЫ!”. Гурткоўцы дэкламавалі вершы на польскай мове ў трох узроставых групах: старэйшай (9-11 клас), сярэдняй (6-8 клас) і малодшай (1-5 клас).

Тэматыка літаратурных твораў для конкурсу была прысвечана 220-годдзю з дня нараджэння вялікага навагрудскага песняра Адама Міцкевіча. Для чытання ўдзельнікі конкурсу выбралі яго знакамітыя творы: “Пані Твардоўская”, “Свіцязянка”, “Прыяцелі”, “Вяртанне таты”, “Смерць палкоўніка”.

Вершы падрыхтавалі 8 удзельнікаў, іх актыўна падтрымлівалі сябры і бацькі. Пасля доўгага абмеркавання журы выбрала пераможцаў і прызераў. У малодшай групе лепшай стала Ждан Наталля. Першае месца ў сярэдняй групе атрымалі два ўдзельніка: Хука Марыя і Амельяновіч Алеся. Другое месца ў гэтай катэгорыі засталося за Шайпак Марыяй. Месцы ў старэйшай узроставай групе размеркавалісь наступным чынам: першае – Шляхінцава Уладзіслава, другое – Маркевіч Юлія і трэцяе – Біч Віялета.

Пераможцы раённага этапу прадставяць Навагрудскі раён на абласным конкурсе чытачоў польскай паэзіі, які адбудзецца 24 лістапада ў г. Гродна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.