Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памяці Барыса Кіта

Дата: 4 февраля 2018 в 14:31, Обновлено 5 февраля 2018 в 16:24
482 просмотра

На 108-ым годзе жыцця памёр сусветна вядомы навуковец з Навагрудка Барыс Кіт.

Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, раённы інтэллектуальны клуб "Наваградскія волаты" смуткуе з гэтай падзеі...

Барыс Кіт — адзін з піянераў сусветнай касманаўтыкі, «першы беларус у свеце». Дзякуючы яго даследаванням стаў мажлівы палёт чалавека на Месяц. Грамадзянін свету, ён пражыў на Беларусі ўсяго 26 год. Пры гэтым застаўся руплівым беларускім патрыётам і цягам усяго жыцця дапамагаў землякам і радзіме.

Кожны год у красавіку на базе СШ №4 г.Навагрудка Цэнтр творчасці арганізоўваў і праводзіў турнір на переходны Кубак імя ганаровага грамадзяніна горада Навагрудка Барыса Кіта! Капітан каманды-пераможцы меў гонар прымерыць сапраўдную мантыю навукоўца.

Мы імкнуліся даць дзецям разуменне неабходнасці ведаў і жадання ўслаўляць сваю Радзіму, дзе б ты ні быў, а таксама віншавалі яго сваім турнірам з днём нараджэння! Гэта традыцыя застанецца! Светлая памяць...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.