Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Малая радзіма - эстафета карысных спраў.

Дата: 1 августа 2019 в 15:16
254 просмотра

Першы дзень апошняга летняга месяца не павінен быць сумным! Менавіта так вырашылі ў Навагрудскім раённым ЦТДіМ і запрасілі дзяўчынак і хлапчукоў на Дзень адчыненых дзвярэй.

Хоць надвор'е ў гэты дзень і не цешыла сонечнымі праменьчыкамі, але ў Цэнтры творчасці стала па-сапраўднаму «горача» ад пазітыўных эмоцый, творчых конкурсаў, майстар-класаў і захапляльных танцаў.

Цэнтр творчасці сустрэў сваіх гасцей флэш-мобам «Куточак Беларусі -маленькая Радзіма". Дзеці хутка вывучылі рухі і ўжо праз некалькі хвілін танчылі разам з узорным ансамблем танца "Свіцязяначка". Рабяты з сярэдняй школы №3 і гімназіі №1 г. Навагрудка адправіліся ў падарожжа ў свет прыроды і экалогіі, прайшоўшы квэст-гульню «Экалагічная карусель». Хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі станцыі «Эрудыт», «Лясныя загадкі», «5 секунд на роздум», «Залатыя россыпы сметніц». Рабяты не толькі праявілі сваю кемлівасць, але і даведаліся шмат новага аб навакольным асяроддзі роднага краю.

На творчых майстэрнях «Эстафета карысных спраў» дзеці асвоілі спосабы пераўтварэння смецця ў карысныя і прыгожыя рэчы. А ў студыі выяўленчага мастацтва «Каляровых аловак» змаглі праявіць свае творчыя здольнасці ў маляванні пастэллю.

Таксама 1 жніўня Навагрудскі раённы ЦТДіМ гасцінна сустрэў рабят, якія прыехалі ў Беларусь з горада Краснагорску Маскоўскай вобласці. Школьнікі  прыбылі ў Навагрудскі раён з дзіцячага аздараўленчага лагера "Вясёлка" Карэліцкага раёна. Госці наведалі гісторыка-краязнаўчы музей Цэнтра творчасці. Гісторыя Наваградчыны і Беларусі, народныя промыслы і прадметы побыту, падзеі вайны - ўсё гэта вельмі моцна зацікавіла наведвальнікаў падчас экскурсіі. Затым дэлегацыя адправілася на майстар-клас па вырабу простых лятаючых мадэляў з кардону. Асабліва юнакоў і дзяўчат зацікавіла пазнавальна-гульнявая праграма «Таямніцы прыроды» ў эка-класе «У прыроды няма дрэннага надвор'я» і іміджавы аб'ект «Тры колеры бяспекі» Навагрудскага раённага ЦТДіМ. Сустрэча дала гасцям пазітыўныя эмоцыі і спрыяла наладжванню новых сувязаяў паміж установамі дадатковай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.