Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экалогія – гэта цікава

Дата: 7 июня 2019 в 16:28
397 просмотров

Лета - пара весяліцца і радавацца красе роднай прыроды. Але кожны павінен ведаць, што пра гэтую прыгажосць неабходна клапаціцца кожны дзень.

7 чэрвеня рабяты з аздараўленчага лагера «Творцы» Навагрудскага ЦТДіМ наведалі маладзёжную пляцоўку «Зялёныя школы для зялёнай будучыні», якая праводзілася ў рамках XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Арганізатарамі пляцоўкі выступілі ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі Цэнтр экалогіі і краязнаўства» і праект «Экаманіторынг».

Што можа быць цікавей незвычайных майстар-класаў? Дзеці тут жа падключыліся «да працы». Хлапчукі адправіліся вывучаць, як працуе сонечная батарэя і як з ветрака мы атрымліваем электрычнасць, а дзяўчынак зацікавіла стварэнне мілых звяроў з рознакаляровага лямца.

Асабліва доўга рабяты затрымаліся каля майстар-класа «Кава-тэрапія», дзе ім паказалі, як маляваць без фарбаў і пэндзляў, выкарыстоўваючы толькі клей ПВА і трохі кавы. Праз некаторы час з-пад рук хлапчукоў і дзяўчынак сталі з'яўляцца рыбкі, коцікі і матылькі з натуральнай кавы.

Пасля хвіліны творчасці дзеці адправіўся пакараць інтэлектуальныя вяршыні - яны з поспехам адгадалі птушак Беларусі па іх абрысах і правільна расклалі «смецце» па імправізаваным бакам.

Для юных новогрудчан наведванне пляцоўкі «Зялёныя школы для зялёнага будучыні» стала не толькі магчымасцю цікава і пазнавальна правесці час, але і задумацца пра экалогію і сваё стаўленне да навакольнага асяроддзя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.