Ад Статута ВКЛ да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Напярэданні 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у музеі Навагрудскага раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі арганізавана выстава “Ад Статута ВКЛ да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.
Прававая гісторыя нашай краіны налічвае стагоддзі. Аб гэтым сведчаць экспанаты выставы. Матэрыялы дапамагаюць прасачыць асноўныя этапы станаўлення і фарміравання асноўнага закона краіны. Наведвальнікам прадстаўлены копіі Статутаў Вялікага княства Літоўскага, Канстытуцыі Рэчы Паспалітай і іншыя экспанаты.