Тыдзень роднай мовы
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы з 18 па 24 лютага ў Навагрудскім раённым ЦТДіМ адбыўся тыдзень беларускай мовы.
Для гурткоўцаў малодшага школьнага ўзросту былі падрыхтаваны вясёлыя гульні на основе беларускіх нацыянальных дзіцячых забавак. Пад час заняткаў таксама можна было адгадаць загадкі, саставіць прыказку на беларускай мове і ўспомніць дзіцячыя вершы айчынных паэтаў.
Для гурткоўцаў-старшакласнікаў аб'яднанняў па інтарэсах "З польскім на ТЫ!" была падрыхтавана віктарына-апытанка па лексіцы роднай мовы. Юнакі і дзяўчаты папоўнілі свае веды па роднай мове.
Напрыканцы тыдня ў холе размясцілася інтэрактыўнае палатно "Мае любімые словы на беларускай мове", дзе кожны мог напісаць любімае слова на роднай мове.