Тыдзень роднай мовы
З 18 па 24 лютага 2019 года у Навагрудскім ЦТДіМ праходзіць Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Міжнародны дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная мэта гэтага свята — захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
<font face="times new roman, times, serif">З мэтай папулярызацыі роднай мовы і культуры сярод гурткоўцаў у аб'яднаннях па інтарэсах Навагрудскага ЦТДіМ адбудуцца тэматычныя гульні, віктарыны і г.д.</font>
<font face="times new roman, times, serif"></font>