Выбіраем птушку года - 2019
Кандыдаты на птушку 2020 года для Інтэрнэт-галасавання
Глушэц (Глухарь) - малалікі аседлы від. Паляўнічы від. Насяляе рэдка наведваныя чалавекам старыя лясы. Дзе няма старых лясоў – няма і глушца. Адна з праблем для яго выжывання – высечкі лесу на месцах такавання, паляванне на токах на апошніх самцоў, дзе на паперах лічыцца, што іх яшчэ шмат.
Курапатка шэрая (Серая куропатка) - звычайны аседлы від. Паляўнічы від. Птушаняты масава гінуць ад дажджоў, калі яны яшчэ малыя. У шматснежныя зімы курапаткам не хапае корму. А сабакі, якіх выгульваюць без павадкоў на месцах гнездавання курапатак у населеных пунктах і побач з імі, знішчаюць кладкі і птушанятаў.
Валасяніца шэрая (Серая мухоловка) - звычайная пералётная птушка. Насяляе звычайна лясы. Селіцца і ў населеных пунктах. Птушкі харчуюцца лятучымі насякомымі. Чалавек можа дапамагчы гэтаму віду, вырабляючы адмысловыя паўадкрытыя домікі для гнездавання.
Стрынатка-чаротаўка (Тростниковая овсянка) - звычайны від. Сустракаецца ў Беларусі круглы год, але зімой убачыць складаней. Жыве ў зарасцях па берагах вадаёмаў, каналаў, а таксама на асаковых балотах і паплавах. Праблемы для віду – вясновыя палы сухой травы, асабліва зарасцяў трыснягу, а таксама выкошванне ўвесну расліннасці па краях каналаў і вадаёмаў, дзе і месцяцца гнёзды.