Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

4 лістапада для ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах "Веласіпедны турызм" пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Борыс Т. А. быў арганізаваны захапляльны велапаход па маршруце аг. В. Вераб'евічы - м. Войнава - г.п. Любча - аг. В. Вераб'евічы

Дата: 5 ноября 2018 в 10:25, Обновлено 6 ноября 2018 в 00:33
Автор: Комар И. А.
348 просмотров

Фотасправаздачу глядзіце ў рубрыцы "Фотаальбомы"

Дзеці пазнаёміліся з багатай, насычанай гісторыяй Любчанскай зямлі, наведалі помнікі загінуўшым салдатам-вызваліцелям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, месца масавых растрэлаў яўрэйскага насельніцтва Любчы, а таксама помнік камандзіра першай Беларускай кавалерыйскай брыгады імя Дзяржынскага Дз.А.Дзенісенкі, размешчаны на мясцовых могілках. Дакрануцца да падзей   Першай сусветнай вайны на Любчанскай зямлі далі магчымасць маўклівыя сведкі тых далёкіх часоў - бункеры-доты нямецкай арміі, размешчаныя ўздоўж вуліцы Леніна. Не абмінулі ўдзельнікі велапахода  святыню Любчанскага краю - мястэчка Войнава, дзе пазнаёміліся з цікавымі легендамі і паданнямі, звязанымі з гэтай мясцінай, наведалі размешчаны непадалёку ад Войнаўскай каплічкі помнік У.Я. Дыбоўскага, вядомага вучонага-палеантолага, палюбаваліся прыгажосцю мясцовага возера, пакаштавалі гаючай вады са святой крынічкі, пачулі расповед пра Свята - Падліпскую царкву, якая стаяла на гэтым месцы да 1966 года. Затым юныя велатурысты накіраваліся да Любчанскага  замка, дзе дакрануліся да цікавай гісторыі палаца-паркавага комплекса і захапіліся легендамі, звязанымі з іменем легендарнага князя Міндоўга. Не менш цікавым з'явілася знаёмства з архітэктурай і гісторыяй Любчанскай Свята-Ільінскай царквы, а таксама ўдзел у асвячэнні крыжа на ўездзе ў г.п. Любча. Пратаіерэй Аляксандр Івойлаў блаславіў дзяцей і падараваў усім прысутным выявы Прасвятой Багародзіцы. Закончыўся велапаход вясёлым і смачным шопінгам у мясцовым еўраопце. Сонечны нядзельны дзянёк спрыяў добраму настрою вучняў, пакінуў толькі прыемныя ўражанні, шмат пазітыву, паспрыяў умацаванню здароўя, а самае галоўнае даў магчымасць яшчэ раз дакрануцца да таямніц і багатай гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. 
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.