Прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Спадчына Беларусі", у якім прынялі ўдзел 11 работ з 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
1 месца заняла работа Данііла Панамарова (СШ № 5) "Аб'екты матэрыяльнай культуры яўрэйскай абшчыны г. Навагрудка". 2 месца атрымала работа Маі Раманюк (Шчарсоўскі д/с-СШ) "Сцежкамі графа Храптовіча", на 3 -м месцы калектыўная работа вучняў Вераб'евіцкага д/с-БШ "Архітэктура Любчанскага замка альбо падарожжа на машыне часу".
Усе работы прадстаўлены на абласны этап конкурсу.