Дзень сельскага школьніка
Лета для школьніка - гэта заўсёды запал пазітыўных эмоцый, адкрыццё новага і цікавага. Педагагічны калектыў Навагрудскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імкнецца зрабіць летні адпачынак карысным і вясёлым: ладзяцца творчыя пляцоўкі, гульнёвыя праграмы, дні адчыненых дзвярэй і інш.
Акрамя таго, на працягу лета арганізуюцца дні сельскага школьніка на базе ўстаноў адукацыі раёна. Чарговая сустрэча адбылася на гэтым тыдні з вучнямі Валеўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульневай праграмме "Мелодыі лета", спартыўным спаборніцтве "Са спортам на Ты!", інтэлектуальным турніры і майстар-классах.
У канцы ліпеня педагогі Навагрудскага ЦТДіМ плануюць наведаць Гарадзечанскі дзіцячы сад-сярэднюю школу і Вараб'евіцкі дзіцячы сад-базавую школу.