У суботу, 14 красавіка, у пакоі па месцы жыхарства аг. Бенін адбыўся конкурс -віктарына "Мілая сэрцу Айчына"
Мерапрыемства праходзіла ў 2 этапы.
Першы этап называўся "Беларусь - мая Радзіма". Рабяты давалі адказы на пытанні па тэмах: "Зямля і нетры", "Флора і фауна". А таксама адгадвалі па апісанні, што знаходзіцца ў чорнай скрыні.
Другі этап меў назву "Краязнаўчы". Ён складаўся з 3-х конкурсаў: "Гісторыя маёй вёскі", "Я ведаю гэты прыродны помнік", "У гады ліхалецця".
Мерапрыемства садзейнічала актуалізацыі ведаў дзяцей аб прыродзе і гісторыі Беларусі і роднага краю, уменню творча думаць, назіраць, а таксама выхаванню гонару за сваю Радзіму, павагі і любові да роднага краю.