Октябрята - заботливые ребята!
Состоялся 3-ий этап городской квест-игры "Суперзвёздочка".
На вясновых канікулах каманды прайшлі яшчэ два выпрабаванні гульні "Суперзорачка".
Акцябраты – клапатлівыя рабяты! Гэта даказалі нашы ўдзельнікі падчас аднайменнага квэста. Сумесна з бацькамі і настаўнікамі дзеці змайстравалі шпакоўні, якія знайшлі сваё месца ў садзе на тэрыторыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Падчас падрыхтоўкі ўдзельнікі працавалі не толькі ў майстэрні, але і ў бібліятэцы. Неабходна было спачатку даведацца, як правільна зрабіць шпакоўню, каб птушкам там жылося добра і ўтульна. Атрымалася своеасаблівая даследчая праца, вынікі якой прадставілі каманды.
Зараз удзельнікі заўзята рыхтуюцца да чацвёртага этапа гульні “Акцябраты – спартыўныя рабяты!”. Суперзорачка свеціць усё ярчэй!