Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы ў гуртку "Інтэлектуальныя гульні"

Дата: 21 февраля 2017 в 19:30, Обновлено 21 февраля 2017 в 19:50
512 просмотров

Занятак у гуртку "Інтэлектуальныя гульні" сёння быў прысвечаны Дню роднай мовы.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

21 лютага - Міжнародны Дзень роднай мовы.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак.

Занятак у гуртку "Інтэлектуальныя гульні" сёння быў прысвечаны Дню роднай мовы. Гурткоўцам была прапанавана "Свая гульня" на тэму "Мая Радзіма - Беларусь!".   Удзельнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні. На працягу занятка ўсе стараліся размаўляць толькі на роднай мове. Пры падвядзенні вынікаў прыйшлі да высновы, што роднай мовай патрэбна карыстацца заўсёды, а не толькі ў святы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.